А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
– Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
– На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.


Стихотворение «А хто там ідзе?» переведено на 82 иностранных языка.

«А хто там ідзе?» – поворотный пункт в становления белорусской литературы, гимн ее народа, поднимавшегося на борьбу.

Луи Арагон
А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? – Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крыві, на нагах у лапцях? – Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю? – На свет цэлы. А хто гэта іх, не…